Знайсці
20.02.2020 / 21:291РусŁacБел

Рыбак праваліўся пад лёд на Ушаччыне, але паспеў патэлефанаваць маці, якая выклікала ратавальнікаў

Інцыдэнт адбыўся 20-лютага каля вёскі Апанаскавічы, паведамляе МНС.

Мужчына рыбачыў з гумавай лодкі. Калі ён выбіраўся на бераг, то праваліўся пад лёд. 28-гадовы мужчына паспеў патэлефанаваць маці. Тая паведаміла пра здарэнне ратавальнікам.

Супрацоўнікі МНС выратавалі рыбака. Ён знаходзіўся за 50 метраў ад берага і трымаўся за лодку. Мужчыну з пераахаладжэннем адвезлі ў бальніцу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031