Знайсці
18.02.2020 / 13:537РусŁacБел

У Мінску фіксуюцца выпадкі свінога грыпу. Гэта небяспечна?

Некалькі дзён таму ў Мінску была шпіталізаваная 23-гадовая пацыентка, хворая на «свіны грып» H1N1.

«Тэмпература не збівалася, і паклалі ў інфекцыйную бальніцу», — расказала яна карэспандэнту «Нашай Нівы». 

«Усю раніцу групамі, часам па 8 чалавек, прыходзяць інтэрны. Першы раз такое бачу», — напісала яна ў твітары

Вірус H1N1, які знайшлі ў яе, — той самы, які ў 2009-м выклікаў масштабную пандэмію ў свеце. 

«Я не адна ляжу з такім дыягназам», — кажа пацыентка.

Праўда, у мінскай інфекцыйнай бальніцы кажуць, што прычын хвалявацца няма.

«У гэтым сёння няма навіны, цяпер мы ацэньваем свіны грып як звычайны вірус, падкрэслю — цяпер. Дзесяць год таму так, гэта была б навіна!

А цяпер не — у папуляцыі імунітэт, хвароба працякае ў лёгкай форме, нічога страшнага. Адзінкавыя хворыя былі заўсёды, а ў гэты момант няма ўсплескаў ніякіх грыпаў увогуле, толькі адзінкавыя пацыенты з рознымі вірусамі», — патлумачыў «Нашай Ніве» намеснік галоўнага доктара Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Алег Скрыпко.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031