Даслаць навіну
Знайсці
17.02.2020 / 09:42 54

«Расія ператвараецца з расійскай дзяржавы ў рускую»

Піша Максім Маханькоў.

Павялічыць

Часта, калі кажуць пра расійскі фактар і ўплыў Расіі на наш рэгіён, Расію малююць як такую разнародную раз'яднаную федэрацыю, адкуль вось-вось і пачнуць разбягацца карэнныя нярускія народы. На жаль, гэта зусім не так.

Сучасная Расія (з 1991 года) змагла зрабіць тое, чаго не ўдавалася зрабіць нават Расійскай імперыі і СССР — яна дабілася ашаламляльных поспехаў у плане русіфікацыі карэнных народаў. Раней я наіўна думаў, што гэтая русіфікацыя адбываецца толькі з фіна-ўгорскімі народамі, а вось у мусульманскіх народаў Паволжа і Каўказа ўсё больш-менш нармальна і з дэмаграфіяй, і з этнічнай самасвядомасцю, і з мовай. Але нічога падобнага. Русіфікацыя моцна падкасіла і іх. Вось толькі некалькі лічбаў.

Башкартастан. Калі ўзяць 2 апошнія перапісы насельніцтва Расіі, з 2002 па 2010 гады колькасць башкіраў, якія валодаюць башкірскай мовай, скарацілася на 227 тысяч чалавек (з 1,37 млн да 1,15 млн).

Усяго башкіраў налічылі 1,67 млн, гэта значыць паўмільёна башкіраў не валодаюць сваёй роднай мовай ні на якім узроўні, нават мінімальным.

Інгушэція. За 8 гадоў колькасць людзей, якія гавораць па-інгушску, скарацілася на 100 тысяч чалавек. А гэта ажно 20% ад усіх інгушоў.

І гэта пры тым, што за гэты ж перыяд колькасць інгушоў павялічылася больш чым на 30 тысяч чалавек.

Чачня. Нават там, нягледзячы на добрую дэмаграфію, моцную самасвядомасць і спецыфічны паўаўтаномны статус у складзе Расіі, сітуацыя цяжкая. За 8 гадоў колькасць чачэнцаў, якія не гавораць па-чачэнску, павялічылася з 30 тысяч да 80 тысяч.

І хай вас не збівае з панталыку Рамзан Кадыраў, які з цяжкасцю гаворыць па-руску. Чачэнцы кажуць, што ён і па-чачэнску гаворыць не лепш.

У рэальнасці, мяркую, лічбы яшчэ горшыя. Па-першае, лічбы апошнія ёсць толькі за 2010 год, мяркую, у 2020 сітуацыя толькі пагоршала. Па-другое, гэта лічбы з перапісаў. А на перапісах людзі могуць гаварыць, што валодаюць нейкай мовай, выключна з салідарнасці. Ды і ўзровень валодання мовай ніяк не правяраецца. Нават калі чалавек можа сказаць толькі некалькі слоў, гэта фармальна можа лічыцца валоданнем мовы.

Калі такія праблемы нават у мусульманскіх народаў, уявіце, якая цемра і бязвыхаднасць у няшчасных фіна-вуграў і паўночных народаў.

Расія паступова ператвараецца з расійскай дзяржавы ў рускую. І гэта факт, з якім нам трэба неяк жыць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by; фота kmns.ru

3
Niemand / адказаць
18.02.2020 / 10:31
Valadzimir / Адказаць / 17.02.2020 / 21:12 
"Гы-гы. Колькі б ні "надувалі шчокі" і пагардліва-зьневажальна ні плявузгалі беларускія ды украінскія "нацыкі", Масковія таксама была "Русьсю", паколькі яна таксама была валоданьнем дынастыі руска-варажскіх князёў Рурыкавічаў..."   
---   
О, і ты тут. Даўно не бачыліся. А памятаеш, як ты некалькі год таму цытаваў мне розны шлак з маскавіцкіх "інфармацыйна-аналітычных" памыйніц і куды ты потым са сваімі "аргументамі" пайшоў? Дык "можім-пафтаріть". Бо свае гістарычныя "ОткрОвенія", кшталту "Масковія таксама была "Русьсю", ты, відаць, бярэш на такіх самых "русскіх" сметніках. Таму і накірунак тваёй вандроўкі застаецца нязменным. Перадавай там прывітанні "Пензенской Русі". :)))
2
Niemand / адказаць
18.02.2020 / 10:45
ЯНКА / Адказаць / 18.02.2020 / 00:45  
"Німанд (22:57), не, гэта Вы якраз нічога не разумееце! І жывяце нейкімі мітамі, сшытымі НА Ўкраіне."  
---  
... папікнуў мяне ЯНКА, па плешку наскірдаваны "маскоўскай праўдай". :)
0
Баршчэўскі / адказаць
18.02.2020 / 22:37
Пожалуй,

ой, ну вы насьмяшылі. Я канстатую факты й нікому ня скардзіўся й ня скарджуся - гонару для такіх, як яны (і вы) зашмат.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30