Знайсці
13.02.2020 / 08:5028РусŁacБел

Легендарны савецкі разведчык памёр у 103 гады

Гэта быў легендарны маёр Віхор

Найстарэйшы савецкі разведчык Аляксей Бацян, што перашкодзіў планам Адольфа Гітлера знішчыць польскі Кракаў, памёр на 104-м годзе жыцця, паведамляе ria.ru.

Адметна, што Аляксей Бацян нарадзіўся 10 лютага 1917 года ў Чартавічах Віленскай губерні (сёння Валожынскі раён). Ягоны бацька ездзіў на заробкі ў Нямеччыну і Аргенціну, навучыў сына нямецкай мове.

Па заканчэнні школы Аляксей Бацян быў прызваны ў польскую армію, у складзе якой служыў унтэр-афіцэрам 3-га дывізіёна зенітнай артылерыі ў Вільні. У верасні 1939 года, камандуючы разлікам зенітнай гарматы, удзельнічаў у баях супраць нацысцкага ўварвання ў Польшчу. Пад Варшавай яго гармата збіла тры самалёты Junkers.

У 1940 годзе накіраваны на службу ў органы НКУС СССР, у 1941 годзе скончыў разведшколу. У ліпені 1941 годзе залічаны ў склад Асобнай мотастралковай брыгады спецпрызначэння, што падпарадкоўвалася чацвёртаму ўпраўленню НКУС СССР (начальнік упраўлення — П. А. Судаплатаў). Удзельнічаў у абароне Масквы.

У 1942 годзе накіраваны ў глыбокі тыл ў заходнія раёны Украіны і Беларусі. Дзейнічаў там як самастойна, так і ў складзе буйных партызанскіх атрадаў. Быў намеснікам па разведцы камандзіра партызанскага злучэння Героя Савецкага Саюза Карасёва.

У канцы 1944 года яго дыверсійнай групе, якая працавала ў Кракаве, удалося захапіць інжынера-картографа, які распавёў, што Гітлер загадаў знішчыць горад. Пры адступленні салдаты вермахта павінны былі падарваць шэраг помнікаў культуры Кракава, масты праз раку Вісла і Ражноўскую плаціну, пасля чаго горад аказаўся б цалкам затоплены. Бацян і яго група перашкодзілі гэтым планам.

У выніку прэвентыўнага выбуху было знішчана звыш сотні тон трацілу і боепрыпасаў. Нямецкія часткі апынуліся без снарадаў і вымушаныя былі спешна адступаць, што было падобным на панічныя ўцёкі. У выніку немцы не змаглі выканаць загад Гітлера, Ражноўская плаціна ацалела, а разам з ёй і Кракаў. Па ўспамінах разведчыка, пасля выратавання горада Гітлер прызначыў за яго галаву буйную суму.

Аперацыя па выратаванні Кракава легла ў аснову рамана Юльяна Сямёнава «Маёр Віхор». У 1967 годзе выйшаў аднайменны фільм. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031