Даслаць навіну
Знайсці
10.02.2020 / 16:37 32

80 гадоў таму пачаліся масавыя дэпартацыі з Заходняй Беларусі. Іх памяць дагэтуль не ўвекавечаная

10 лютага 1940 года роўна 80 гадоў таму пачаліся масавыя дэпартацыі з Заходняй Беларусі і Украіны, піша гісторык Зміцер Дрозд. У 1940 былі праведзены тры аперацыі па масавым высяленні, пачатыя 10 лютага, 13 красавіка і 29 чэрвеня. Само высяленне кожны раз ажыццяўлялася за адзін дзень. Па архіўных матэрыялах канвойных войскаў складзены пералік 208 чыгуначных эшалонаў, якімі ў 1940 дэпартаваныя з заходніх абласцей БССР і УССР вывозіліся ў глыб СССР.

Дзякуючы вызначаным звесткам аб колькасці практычна кожнага эшалона, атрымалася ацаніць лік дэпартаваных у 1940: у рамках лютаўскай аперацыі — 139—141 тысяча, у красавіку — 61 тысяча і ў чэрвені-ліпені — 75 тысяч. Усяго ў 1940—1941, па эшалонных дадзеных, было дэпартавана 309—321 тыс. чалавек.

Дзясяткі тысяч дэпартаваных загінулі ў высылцы. Многія з тых, хто выжыў, так і не змаглі вярнуцца на радзіму.

Хоць дэпартаваных і рэпрэсаваных масава рэабілітавалі яшчэ ў савецкі час, дагэтуль памяць пра тыя падзеі і ахвяр ніяк не ўвекавечаная ў Беларусі, у адрозненне ад суседніх краін.

NN.by

0
не для комментария,а для редакции. / адказаць
17.02.2020 / 06:38
Грамазека , Так трудяги везде приживутся. Это лодырям да пьяницам везде плохо. В любые времена и при любой власти. Хотя.... Начиная с 1917 года в почёте была беднота т.е бездельники. Они и были основой коллективизации и колхозов. Первыми вступали и...делили чужое.
1
Пануры / адказаць
17.02.2020 / 10:09
А вы ведаеця што на 1939 год Гродна налiчвала не больш як 59 000 жыхароу, а Брэст не больш як 54 000 жыхароу, Баранавiчы - 27000. Ну дык простая арыфметыка каб набраць для дэпартацыi 321 000 жыхароу трэба было яшчэ усе вескi апусташыць. Людзi бы гэта запомнiлi аднолькава як генацыд нацыi. Але ж не прыпомню каб мае бабцi з дзядамi /пачатку 1900-х гадоу нараджэння/ нешта падобнае выказвалi. Рэпрэсii нагадвалi , не спрачаюся, нават прадзеда саслалi у лагера за тое што быу пры паляках солтусам /ну як вясковы стараста/, а пра пераселення не.
0
Мёрскі хлопец / адказаць
17.02.2020 / 20:07
Распавядала жанчына, ахвяра тых дэпартацый. Яе бацька быў лесніком, Не дапагло і тое, што сям'я была з рускіх старавераў. Прыехалі ноччу, далі гадзіну на зборы. Везлі ў таварных вагонах па некалькі сем'яў. Недзе далёка за Волгай памёр маленькі брацік, яму было 1,5 гады. На станцыі ахоўнік прынес рыдлёўку, лом і загадаў хаваць побач з чыгуначным палатном. Зямля была умёрзшая, бацька магілку здолеў да адпраўлення паглыбіць не больш за 50 см. Паклалі сыночка, прысыпалі зямелькай і на хаду заскочылі ў вагон. Назву станцыі вартавы не сказаў, а маці, успамінаючы сынка, праплакала потым да самай смерці... Heil, Сталін!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29