Знайсці
08.02.2020 / 21:0224РусŁacБел

На ўкраінскай мяжы затрымалі Кастусёва і Лялькова

Машыну з дэлегацыяй удзельнікаў Міжнароднай экспертнай дыскусіі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» затрымалі на беларускай мяжы.

Падставай для затрымання стала знаходжанне ў машыне праграмкі VII Бандэраўскіх чытанняў, якія сёння мусяць скончыцца ў Кіеўскай гарадской Радзе.

У складзе дэлегацыі — Ігар Лялькоў і старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Пра затрыманне паведаміла ў фэйсбуку Алена Талстая.

«Завезлі нас у бокс. У боксе высадзілі ўсіх з машыны. Наша машына стаіць у раёне пад’ёмніка. Прыняслі люстэрка, падсоўваюць пад ніз. Мы стаім побач з машынай — я, Ігар Лялькоў, дзяўчына адна. Пад канвоем нас па чарзе вадзілі ў прыбіральню. Нічога не кажуць», — распавёў «Магілёўскаму рэгіёну» Рыгор Кастусёў, адзначыўшы, што цягнецца ўся працэдура ўжо больш за гадзіну і памежнікі сфатаграфавалі праграму канферэнцыі.

Разам з Кастусёвым і Ляльковым таксама затрымалі актывіста руху салідарнасці «Разам» Сяргея Сянцюрова. Зараз затрыманыя знаходзяцца ў асобным пакоі, ім па-ранейшаму нічога не паведамляюць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031