Знайсці
08.02.2020 / 01:0395РусŁacБел

Рост цэн на бензін і рэформы — што азначаюць вынікі перамоў у Сочы

Піша Андрэй Дынько.

Пераход на закуп нафты па рынкавых цэнах — цяпер гэта канчаткова — азначае, што ў краіне вырастуць цэны на бензін і дызпаліва. Гэта таксама азначае зніжэнне даходаў бюджэту, скарачэнне інвестыцыйных і сацыяльных праграм.

Нафта па зніжаных цэнах складала львіную долю ў агульным аб'ёме расійскіх субсідый.

На адзін год — пагатоў год выбараў — гэта можна будзе кампенсаваць з золатавалютных рэзерваў, якія Нацбанк назапасіў рэкордныя, але на некалькі гадоў запасаў ужо не хопіць. Давядзецца ці рэзка ўціскацца, ці браць вялікія пазыкі ў МВФ — яны пойдуць толькі пры ўмове рэформаў.

Газ застаецца па зніжанай цане, але, калі на нафце Беларусь у апошнія гады атрымлівала штогод ад двух да трох мільярдаў даляраў маржы (дакладную лічбу падлічыць цяжка), то на газе гэта ўсяго некалькі соцень мільёнаў даляраў (дакладную лічбу, ізноў жа, падлічыць цяжка, бо і цэны на транзіт газу, і цэны паставак газу моцна вар'іруюцца ў залежнасці ад кантрактаў у розных краінах).

У цэлым пакуль усё гэта выглядае як «плаўны пераход». Калі б Расія ставіла на мэце Беларусь абваліць, яна заламіла б і рынкавую цану газу, і закруціла вентылі з канцамі. Зрэшты, нафта то і капае ў мінімальных аб'ёмах пакуль, сітуацыя праясніцца толькі ў наступныя месяцы.

У любым разе, і зніжаная цана на газ, і наяўнасць падушкі валютных рэзерваў ствараюць для Беларусі курортныя ўмовы для патэнцыйных рэформаў — як эканомікі, так і адносін у грамадстве, пакуль мадэль, якая праіснавала 25 гадоў, будзе рассыпацца. 

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031