Знайсці
03.02.2020 / 16:0314РусŁacБел

З'явіўся першы ўдзельнік праймерыз

Фота Надзеі Бужан

Сёння пачаўся прыём заявак ад патэнцыйных кандыдатаў на ўдзел у вызначэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на выбарах 2020 года. Першым заяўку на ўдзел падаў старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч, паведамляе прэс-служба руху.

У адпаведнасці з працэдурай для ўдзелу ў «Народным галасаванні» Губарэвіч прадставіў у штаб выпіску з рашэння Канферэнцыі Руху аб вылучэнні яго кандыдатуры. Рашэнне пра гэта было прынятае ў снежні 2018 года.

«У мяне сур'ёзныя планы на ўдзел і перамогу ў праймерыз. Гатовы прадстаўляць інтарэсы шырокага кола людзей, якім блізкія еўрапейскія каштоўнасці, дэмакратыя і нацыянальнае адраджэнне», — заявіў Губарэвіч пасля падачы заяўкі.

Нагадаем, што прадстаўнікі пяці палітычных структураў (АГП, БСДП, БХД, рух «За свабоду» і Партыі БНФ) правялі 27 студзеня супольную прэс-канферэнцыю, на якой абвясцілі пра пачатак працэдуры абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Заяўкі ад ахвотных удзельнічаць у працэдуры прымаюцца да 16 лютага. Разгляд заявак скончыцца да 3 сакавіка, пасля чаго пачнецца галасаванне ў інтэрнэце і стартуюць паездкі па рэгіёнах.

Апазіцыя прыдумала складаную схему абрання адзінага кандыдата

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031