Знайсці
02.02.2020 / 19:013РусŁacБел

Двое падлеткаў сёння ў парку Горкага выцягнулі са Свіслачы гранату ФОТА

Сёння, 2 лютага, у сталічным парку Горкага двое падлеткаў вылавілі са Свіслачы гранату. На шчасце, яна была без запала, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Паведамленне ў міліцыю аб небяспечнай знаходцы паступіла з МНС у 15:25. Ратавальнікам патэлефанавалі дзеці і распавялі, што магнітам вылавілі прадмет падобны на гранату.

На месца здарэння выехалі праваахоўнікі і сапёрна-піратэхнічная група ўнутраных войскаў МУС. Для бяспекі тэрыторыю аператыўна перакрылі і абследавалі. Іншых боепрыпасаў спецыялісты не выявілі.

Граната была без запала, яе канфіскавалі для наступнай утылізацыі.

Абодвум падлеткам 14 гадоў. Яны прыйшлі ў парк і дзеля забавы пачалі вылоўліваць магнітам у рацэ металічныя прадметы. Адна са знаходак была вучэбным снарадам. Хлопцы — малайцы, не разгубіліся і аператыўна патэлефанавалі ў МНС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031