«Акадэмкніга» запрашае: прэзентацыя новых выданняў на Міжнароднай кніжнай выставе
«Акадэмічная кніга» і выдавецтва «Беларуская навука» запрашае наведаць Цэнтральную пляцоўку Нацыянальнага стэнду Беларусі XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе ў Нацыянальным выстаўным цэнтры (пр. Пераможцаў, 14).
6 лютага 14.00-14.30 адбудзецца прэзентацыя кнігі доктара сацыялагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Данілава «Академик В.С.Стёпин. Тайна долгого пути…»
У кнізе асвятляецца жыццёвы і творчы шлях вучонага, акадэміка Расійскай акадэміі навук, замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ганаровага прафесара Беларускага дзяржаўнага універсітэта Вячаслава Сцёпіна (1934-2018).
Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй навукі.
7 лютага 14.00-14.30. Прэзентацыя серыі кніг «Свет вачыма этнолага».
«Этнические традиции национальной кухни Беларуси»
У кнізе паказаны неацэнны ўклад, які ўнеслі этнічныя супольнасці, што насяляюць нашу краіну, у фарміраванне нацыянальнай кухні Беларусі. Дадзены падрабязны аналіз элементаў традыцый харчавання жыхароў нашай краіны, якія вызнаюць хрысціянства, юдаізм, іслам. Таксама прадстаўленыя і асноўныя традыцыі харчавання народаў краін Азіі, выхадцы з якіх жывуць у Беларусі.
Будзе карысная шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і сучаснымі асаблівасцямі культуры харчавання насельніцтва Беларусі.
«Христианские праздники, обряды и таинства в Беларуси в прошлом и настоящем»
У кнізе паказанае тое, што яднае ўсе хрысціянскія канфесіі нашай краіны, — абрады, святы і таямніцы, якія, адрозніваючыся ў кананічнай трактоўцы кожнай канфесіі, за тысячагадовы перыяд існавання на беларускай зямлі сталі часткай яе гісторыі і культуры, набылі асаблівасці, звязаныя з беларускай традыцыяй.
Спадабаецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй хрысціянства ў Беларусі.
Набыць гэтыя кнігі ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна таксама ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648