Знайсці
29.01.2020 / 20:1710РусŁacБел

Міністр Каранік і беларускія дактары плануюць паляцець у Кітай

Беларускія лекары на чале з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам плануюць паляцець у Кітай для вывучэння сітуацыі з каранавірусам. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Фота: Мінск-Навіны.

Нагадаем, сёння самалёт ІЛ-76МД вылецеў у Пекін з аэрадрома Мачулішчы. Раней Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся накіраваць у Кітай самалёт з найбольш неабходнымі медыкаментамі і расходнымі матэрыяламі для падтрымкі ў барацьбе з успышкай каранавіруса. Усяго ў Кітай накіравана 20 т гуманітарнай дапамогі. Груз фармаваўся ў адпаведнасці з запытам кітайскага боку.

Як пракаментаваў міністр аховы здароўя Каранік, «ніхто не сумняваецца ў здольнасці Кітая кантраляваць сітуацыю, але цяпер усе яго рэсурсы сканцэнтраваныя ў найбольш небяспечных раёнах. А ў іншых рэгіёнах, у тым ліку на фоне панічных настрояў, можа ўзнікаць ажыятаж на некаторыя лекі або медыцынскія вырабы. Таму любая дапамога і рэзервы, якія ёсць у распараджэнні кітайскага Міністэрства аховы здароўя, будуць запатрабаваныя».

Па словах Караніка, беларускія медыкі таксама гатовыя вылецець у Кітай для абмену вопытам з калегамі і вызначэння найбольш эфектыўных метадаў прафілактыкі распаўсюджвання інфекцыі. Група медыкаў па вывучэнні сітуацыі з каранавірусам сфарміравана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930