Знайсці
24.01.2020 / 12:274РусŁacБел

Кітай апублікаваў першы здымак новага каранавіруса ФОТА

chinacdc.cn

Кітайскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў апублікаваў першы здымак каранавіруса 2019-nCoV, зроблены пры дапамозе электроннага мікраскопа. Ён апублікаваны на сайце ведамства, піша РБК

У паведамленні цэнтра гаворыцца, што экспертам удалося ўпершыню выдзеліць штам віруса, што дазваляе вывучыць яго структуру.

Каранавірусы носяць такую ​​назву, бо іх цела акружана выступаючымі часціцамі, якія нагадваюць сонечную карону. На здымку, апублікаваным цэнтрам, бачныя гэтыя прыкметы.

Да пятніцы, 24 студзеня, вядома аб 875 выпадках захворвання пнеўманіяй, выкліканай вірусам, у Кітаі. 26 чалавек загінулі. Выпадкі заражэння таксама зафіксаваныя ў ЗША, Японіі, Паўднёвай Карэі, В'етнаме, Тайландзе, Сінгапуры, Ганконгу, Макаа і Тайвані. Дзесяць гарадоў у цэнтральным Кітаі былі зачыненыя ўладамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930