Знайсці
16.01.2020 / 07:137РусŁacБел

Еўракамісія: недапушчальна перакладаць віну за пачатак Другой сусветнай на Польшчу і Захад

Еўракамісія адмаўляе спробы сказіць гісторыю Другой сусветнай вайны і перакладанне віны за пачатак канфлікту на Польшчу і Захад. Пра гэта заявіла намесніца старшыні камісіі Вера Ёурава падчас дыскусіі, якую транслявалі на сайце Еўрапарламента, піша rbc.ru.

«Еўракамісія не будзе мірыцца з такімі нападамі і дэманструе салідарнасць з Польшчай», — сказала яна.

Лідар Еўрапейскай народнай партыі Манфрэд Вебер таксама заявіў аб недапушчальнасці спробаў апраўдаць пакт Молатава — Рыбентропа 1939 года. Так ён адказаў на крытыку прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным рэзалюцыі Еўрапарламента, прымеркаванай да 80-годдзя пачатку вайны. У дакуменце гаворыцца, што канфлікт пачаўся з-за пакта аб ненападзе і яго сакрэтных пратаколаў, якія падзялілі Еўропу на дзве сферы ўплыву. 

У снежні Пуцін заяўляў, што вайну справакавала Мюнхенская змова 1938 г. паміж Германіяй, Францыяй, Вялікабрытаніяй і Італіяй. Пагадненне мела на ўвазе перадачу Германіі чэхаславацкай Судэцкай вобласці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930