Знайсці
14.01.2020 / 12:3011РусŁacБел

У Мінску банкамат зажаваў 950 рублёў, і кліент зрабіў нетрывіяльна

МУС

Пра выпадак, што здарыўся ў пачатку мінулага месяца, піша прэс-служба МУС.

У міліцыю звярнулася жыхарка сталіцы. Яна распавяла, што ў адным з аддзяленняў банка з ёй адбыўся выпадак — банкамат зажаваў 950 рублёў, якія яна хацела пакласці на рахунак.

Жанчына звярнулася па дапамогу да супрацоўнікаў банка, аднак ёй прапанавалі прыйсці праз некалькі дзён. Праз некалькі дзён заяўніца зноў звярнулася ў банк, аднак даведалася, што сума, якую яна клала на рахунак, у банк не паступіла. Мінчанцы было рэкамендавана звярнуцца да праваахоўнікаў.

Міліцыя хутка знайшла зламысніка. Грошы прысвоіў 51-гадовы мінчук, які таксама карыстаўся тым банкаматам.

Падышоўшы да апарата пасля жанчыны, ён заўважыў, што ўнутры прылады для прыёму банкнот знаходзяцца купюры, не прынятыя машынай. Спачатку мужчына паспрабаваў выняць грошы рукамі, аднак, калі гэтага яму не ўдалося, адключыў банкамат ад электрасеткі. Апарат выдаў грошы назад. Мужчына забраў купюры і сышоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031