Пагадненне аб візах за 35 еўра падпісана. Але шэнген патаннее не раней за 1 чэрвеня
Сёння, 8 студзеня, у Брусэлі адбылося падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Згодна з ім, шэнгенскія візы патаннеюць да 35 еўра. Але гэта адбудзецца толькі пасля ратыфікацыі дакументаў. Меркавана — з 1 чэрвеня 2020 года, сказана ў прэс-рэлізе.
Беларусь была прадстаўленая міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
Разам з тым з 2 лютага ўступае ў сілу новы Візавы кодэкс ЕС, згодна з якім візы падаражэюць.
Найхутчэй, кошт шэнгенскай візы для беларусаў будзе наступны:
- да 1 лютага — 60 еўра
- ад 2 лютага да 31 мая — 80 еўра
- ад 1 чэрвеня — 35 еўра.
0
0
0
0
0
0
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 5
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 5
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 7
Кандыдат, што праводзіў прарасійскія наратывы, перамог у раёнах Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера