Даслаць навіну
Знайсці
13.12.2019 / 14:07 4

Лукашэнка паабяцаў персанальную амністыю для тых, хто асуджаны за наркотыкі

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час у Беларусі было прынята шмат мер, у тым ліку і дастаткова жорсткіх, для процідзеяння распаўсюду наркотыкаў. І гэта дало станоўчы эфект — колькасць злачынстваў у наркасферы значна скарацілася. «Людзі пачалі баяцца. Але з іншага боку, я ж разумею: мы транзітная дзяржава. Сінтэтычныя наркотыкі нам вязуць у асноўным праз Польшчу, Літву з Заходняй Еўропы. Сяму-таму і нас тут ужо вучылі, але ў нас гэта небяспечна. У асноўным гэта завозіцца, — сказаў ён. — Нам вельмі цяжка змагацца з гэтым, асабліва калі ў інтэрнэт зайшоў — і яны існуюць адкрыта».

Аднак у правапрымяняльнай практыцы трэба дакладна падзяляць пакаранне. «Адна справа вырабляць, іншая справа — распаўсюджваць, а трэцяе — ужываць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Напэўна, мы недаацанілі тое, што ўжыванне наркотыкаў — гэта хвароба. Хвароба шкодная, горш, чым піць, курыць. І з гэтым страшным злом трэба змагацца, і мы змагаемся і прынялі жорсткія рашэнні. Маці трэба было тады турбавацца за сваіх дзяцей».

«З іншага боку, паглядзеўшы на дзеянне нашых законаў, на іх жорсткасць, мы бачым, што дзесьці, напэўна, можна адступіць з тымі, хто патрапіў у гэтую бяду ў плане ўжывання наркотыкаў», - удакладніў ён.

Ён даў даручэнне, каб на разгляд кіраўніка дзяржавы ўнеслі прапанову аб памілаванні асобных асуджаных па арт.328 КК.

NN.by

0
Свабода / адказаць
13.12.2019 / 14:22
Пан, пашырае свой электарат? Напэўна амністыя з умовай, што пасля вызвалення ім выдадуць палкі, каб біць студэнтаў на плошчах?
0
Летов / адказаць
13.12.2019 / 14:27
Уххах везут из литвы и польши. Ага.
0
0101 / адказаць
13.12.2019 / 15:22
Перад "выбарамі" і не такіраскарачышся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31