Знайсці
11.12.2019 / 19:228РусŁacБел

Агромністы вадаспад Вікторыя праз засуху ператварыўся ў струменьчык вады

Вадаспад Вікторыя моцна змялеў з-за засухі. Навукоўцы баяцца, што змяненне клімату можа зусім знішчыць славутасць, піша 34travel.me.

«У папярэднія гады ён высыхаў, але не настолькі, — пракаментаваў сітуацыю адзін з мясцовых жыхароў. — Мы ўпершыню з гэтым сутыкаемся».

У такім маштабе вадаспад Вікторыя сапраўды не перасыхаў за апошнія 25 гадоў. І нават са сканчэннем сухога сезону дажджы ў рэгіён не прыйшлі. Вадаспад замарудзіў свой ход, а ўзровень вады зьменшыўся напалову.

Навукоўцы ўпэўненыя, што абмялення прывядзе да праблем з гідраэнергетыкай і сельскай гаспадаркай. Мясцовым ужо патрэбна харчовая дапамога з-за неўраджаю. Можа пацярпець і турыстычная прывабнасць рэгіёну. Кожны год вадаспад прыцягваў мільёны падарожнікаў у Замбію і Зімбабвэ, але цяпер ён ператварыўся ў тонкі струменьчык вады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031