Знайсці
06.12.2019 / 09:132РусŁacБел

Сёння ў католікаў і часткі праваслаўных — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы

Лічыцца, што ад сёння пачынаюцца Калядныя святы.

6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Праваслаўны свет, які трымаецца новаюліянскага календара (Балгарыя, Грэцыя, Канстанцінопаль, Крыт, Румынія, Амерыканская праваслаўная царква) таксама адзначаюць святога Мікалая сёння.

Помнік святому Мікалаю ў Дэмрэ (Міра), Турцыя. Фота: (CC) Simm / Wikipedia

Праваслаўныя, што карыстаюцца юліянскім календаром, ушаноўваюць яго 19 снежня.

Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых. Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат. Знаем, што святы Мікалай доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года.

Усё сваё жыццё прысвяціў справе міласэрнасці для душы і цела. Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысьціян у тым, што ён для ўсіх стаў сімвалам ахвярнай любові да бліжняга і спачувальнай міласэрнасці. Пасьля смерці Бог праславіў яго выключным дарам раблення цудаў, і таму гэта святога велічаюць Цудатворцам.

Лічыцца, што менавіта святы Мікалай (у ЗША ды іншых заходніх краінах ён стаў правобразам Санта-Клаўса) прыносіць падарункі на Каляды. Таму настаў самы час дзецям пісаць да яго лісты

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930