Знайсці
05.12.2019 / 20:562РусŁacБел

Падчас маніфестацыі ў Парыжы затрымалі 87 чалавек

Супрацоўнікі паліцыі і жандармерыі затрымалі і змясцілі пад варту 87 чалавек падчас навядзення парадку на маніфестацыі ў Парыжы. Пра гэта паведаміў тэлеканалу BFM афіцыйны прадстаўнік паліцэйскай прэфектуры французскай сталіцы, піша tass.ru.

Усяго за гадзіну да гэтага колькасць затрыманых набліжалася да 60. На думку каментатараў тэлеканала, такое хуткае павелічэнне звязана з тым, што сілы правапарадку затрымалі шмат парушальнікаў на плошчы Рэспублікі, каб дазволіць выйсці на яе калоне мірных маніфестантаў, якія пратэставалі супраць планаў уладаў правесці пенсійную рэформу.

Сітуацыя на плошчы пасля трох гадзін бясчынстваў на ёй хуліганаў з «Чорнага блока» і іх нападаў на паліцыю нармалізуецца. Калона маніфестантаў праходзіць праз плошчу Рэспублікі да канцавога путкту свайго маршруту - плошчы Нацыі.

Масавая бестэрміновая забастоўка пачалася ў чацвер у Францыі ў сувязі з планамі ўрада скасаваць 42 асаблівыя пенсійныя рэжымы, дзякуючы якім работнікі асобных галін могуць выходзіць на пенсію раней і пры гэтым атрымліваць больш. Таксама прадугледжана падаўжэнне для ўсіх катэгорый грамадзян перыяду пенсійных унёскаў. Урад пайшоў на такія меры, каб пазбегнуць шматмільярднага дэфіцыту ў фінансаванні пенсійнай сістэмы ў агляднай будучыні.

Беларусам рэкамендуюць не наведваць Францыю ад заўтра: там чакаецца транспартны калапс ды іншыя праблемы

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031