Знайсці
28.11.2019 / 18:2012РусŁacБел

Бацька выхоўваў сына розгамі, а каб той не крычаў, заткнуў рот кляпам — забойства беларускага хлопчыка ў Расіі

Бацька загінулага ў Екацярынбургу дзевяцігадовага хлопчыка «выхоўваў» яго розгамі, а каб той не крычаў, заткнуў яму рот затычкай — з-за гэтага дзіця задыхнулася. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ-Урал» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Суразмоўца выдання таксама распавёў, што ў сям'і яшчэ двое дзяцей — зараз бацька хаваецца разам з імі. Маці знаходзілася ў Расіі незаконна, яе выслалі ў Беларусь. Там жанчына распавяла пра злачынства сваёй сваячцы, якая звярнулася ў праваахоўныя органы.

Праваахоўныя органы таксама абверглі інфармацыю аб тым, што сям'я была ў рэлігійнай секце. Аднак бацькі былі «радыкальнымі вернікамі».

Маці хлопчыка распавяла, што дзіця збіў да смерці бацька. Жанчына заявіла, што дапамагла мужу схаваць цела дзіцяці недалёка ад дома, дзе яны здымалі кватэру. Цяпер следства дамагаецца яе экстрадыцыі, бацьку шукаюць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930