Знайсці
21.11.2019 / 15:1531РусŁacБел

Расійскі футбаліст: Едзеш па Мінску з расійскімі нумарамі, спрабуеш перастроіцца — не прапусцяць

У пачатку 2019 года расійскі футбаліст Віталій Дзьякаў перайшоў у мінскае «Дынама». Аднак ужо ў сярэдзіне сезона клуб вырашыў развітацца з ім.

У інтэрв'ю расійскаму «Спорт-экспрэсу» футбаліст расказаў пра свае ўражанні ад Беларусі.

— Утульна вам было ў Мінску?

— У параўнанні з Масквой — кантраст гіганцкі. Нібыта рускія і беларусы — браты навек, гаворым на адной мове, але розніца ў менталітэце велічэзная. Зусім іншы народ.

— Алімпійскі чэмпіён па сучасным пяціборстве Аляксандр Лясун, які вырас у Мінску, а цяпер атабарыўся ў Маскве, запэўніваў мяне, што беларусы бліжэй да Еўропы, чым расейцы.

— Так? Не адчуў. Беларусы — закрытыя, раззлаваныя. Ці толькі мне такія трапляліся? Напрыклад, едзеш на машыне з расійскімі нумарамі, спрабуеш перастроіцца — не прапусцяць. Наадварот, адразу паднаціснуць.

— Беларусы хоць расплаціліся?

— Так, там не падманваюць. Затрымкі здараюцца, але рана ці позна з табой разлічацца. Беларусь і кідалава — рэчы несумяшчальныя. Лукашэнка такі парадак у краіне навёў, што ўсё чыста і празрыста. Ніякіх прэміяльных у канвертах, левай бухгалтэрыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031