Знайсці
21.11.2019 / 11:20РусŁacБел

У ДТЗ пад Смаленскам загінуў беларус, яшчэ адзін шпіталізаваны

У ДТЗ пад Смаленскам загінуў грамадзянін Беларусі, яшчэ адзін шпіталізаваны, паведамілі БелТА ў пасольстве Беларусі ў Расіі.

«Аддзяленне пасольства Беларусі ў Смаленску высвятляе абставіны ДТЗ, які адбыўся 20 лістапада на 430-м км трасы М1 у Краснінскім раёне Смаленскай вобласці, у выніку якога на месцы загінуў грамадзянін Беларусі, яшчэ адзін быў шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі», — адзначылі ў дыпмісіі.

Паводле Упраўлення МУС Расіі па Смаленскай вобласці, 20 лістапада ў 18.20 на 430-м км аўтадарогі М1 у Краснінскім раёне 25-гадовы на «Опелі» не вытрымаў дыстанцыю да машыны МАЗ і здзейсніў сутыкненне. У выніку ДТЗ вадзіцель «Опеля» загінуў, пасажыр «Опеля» і кіроўца МАЗа атрымалі раненні.

Гэта ўжо другое трагічнае ДТЗ за суткі, тое, што адбылося ў Смаленскай вобласці, у якім загінулі беларусы. Як паведамлялася, раніцай 20 лістапада ў раёне населенага пункта Ольшая ў ДТЗ трапіў 39-гадовы кіроўца велікагруза, які з'яўляецца грамадзянінам Беларусі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031