Знайсці
14.11.2019 / 15:561РусŁacБел

У Маладзечне кібермахляр скраў з рахунка жанчыны 35 тысяч даляраў

Раніцай 13 лістапада ў Маладзечанскі РАУС паступіла тэлефоннае паведамленне — жанчына расказала пра знікненне з яе банкаўскай карты каля $ 20 тыс. і 13,5 тысяч еўра, паведамляе прэс-служба МУС. 

Аператыўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Міншчыны высветлілі, што напярэдадні ў адным з месенджараў з пацярпелай звязваўся мужчына.

Незнаёмы нібыта хацеў набыць тэлевізар, які жанчына прадавала праз інтэрнет. Для ўнясення перадаплаты ён папрасіў перадаць рэквізіты яе банкаўскай карты. Аднак, паводле яго слоў, транзакцыя не прайшла, у сувязі з чым жанчыне было прапанавана прайсці па спасылцы на сайт банка для правядзення аперацыі ў асабістым кабінеце.

Сайт апынуўся фішынгавым. Уведзенымі лагінам і паролем завалодаў невядомы, які пазней скраў з рахунку пацярпелай грошы. Адпаведна перадаплаты яна таксама не атрымала.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930