Даслаць навіну
Знайсці
13.11.2019 / 12:09 5

Уладзімір Макей патлумачыў, навошта завёў сабе інстаграм

Павялічыць выяву

Фота Вольгі Шукайла

На днях міністр замежных спраў завёў старонку ў Instagram. У подпісе да першай фатаграфіі, апублікаванай 8 лістапада, Макей напісаў, што прыйшоў у сацсетку, «каб кантактаваць з добрымі людзьмі і, калі спатрэбіцца, даць адказ нядобрым», нагадвае Tut.by

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пацвердзіў, што акаўнт — сапраўдны і міністр завёў персанальную старонку яшчэ і ў фэйсбуку.

Сам Макей кажа, што рашэнне прысутнічаць у сацсетках стала для яго не такім лёгкім.

— Дзіўная атрымліваецца сітуацыя: дзяржаўнага служачага няма ў сацсетках — значыць «усё неадукаваныя і неактыўныя» (гэта яшчэ мякка сказана). З'явіўся і заўважаны — зноў шэраг пытанняў. Пры гэтым часцяком змест становіцца другасным. Не скажу, што рашэнне асабіста прысутнічаць у сацыяльных сетках было лёгкае і спантаннае. Зусім не. Але цалкам відавочна, што сёння сацсетка — гэта асобная новая рэальнасць, якая працягвае імкліва развівацца. Уся мая сям'я і большасць маіх калегаў ўжо даўно ў ёй.

Не для дэманстрацыі пісьменнасці, а ў якасці дадатковага аргументу хацеў бы прывесці прыгожае лацінскае выслоўе, што запомнілася яшчэ са студэнцкіх часоў, — Volentem ducunt fata, nolentem trahunt (жадаючага вядзе лёс, нежадаючага цягне). Сэнс наконт руху ў нагу з часам, думаецца, зразумелы. А гэта вельмі актуальна ў наш час, час фэйкавых навін, інсінуацый, абвінавачванняў, здагадак і г.д. і т. п, — лічыць Уладзімір Макей.

Кіраўнік МЗС гатовы адказваць і на асабістыя паведамленні, якія будуць яму прыходзіць у сацсетках.

— Пастараюся пры наяўнасці вольнага часавага рэсурсу. Больш за тое, пакуль не лічу сябе прафесійным карыстальнікам сацыяльных сетак, — адзначыў міністр.

NN.by

17
меркаванне / адказаць
13.11.2019 / 12:54
Госпадзя, каму цікавы гэты невыразны чалавек акрамя сябрукоў і жаны?
1
NavuchencaBK / адказаць
13.11.2019 / 14:40
Мікола,
а ячшэ яна прымушая яго насіць падкашульку-алькагалічку, каб ня здолеў завесьці маладзейшую, як што замысьліць.
0
Палкоўнiк Зэман. / адказаць
13.11.2019 / 18:43
Можа для таго каб з Кiркоравым перапiсвацца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31