Даслаць навіну
Знайсці
13.11.2019 / 10:48 7

«Палавыя органы не дэманстраваліся». Міліцыя ацаніла дзеянні мастака, які прыйшоў на выставу голым і прыняўшы віягру

У кастрычніку мастак Аляксей Кузьміч зладзіў акцыю супраць цэнзуры — прыйшоў на выставу голы з шыльдай Міністэрства культуры на палавым органе. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, дзе гэта адбылося, напісаў на Кузьміча заяву ў міліцыю. Нядаўна мастаку прыйшоў адказ — заводзіць крымінальную справу не будуць.

Павялічыць выяву

Фота Алены Ляшкевіч.

Падчас апытання міліцыя вызначыла, што «Кузьміч не агаляў палавыя органы і не дэманстраваў прысутным, рэжым працы і правядзення выставы, а таксама грамадскі парадак Кузьміч не парушыў».

Разам з тым у адказе напісана, што ў дзеяннях мастака можна ўгледзець дробнае хуліганства і парушэнне Адміністратыўнага кодэкса (а НЦСМ прасіў прыцягнуць да адказнасці за хуліганства па Крымінальным кодэксе).

Аляксей кажа, што не чакаў такой развязкі. Але думае, што па загадзе міністэрства Цэнтр мастацтваў яшчэ можа абскардзіць рашэнне міліцыі і дамагчыся, каб яму выпісалі штраф.

«У мяне ёсць прапановы ад адвакатаў, якія гатовы дапамагаць, так што не думаю, што ў іх атрымаецца мяне пакараць. Нават ад агенцтва па абароне дзелавой рэпутацыі паступала прапанова аб дапамозе. І ўсё гэта бясплатна», — пракаментаваў мастак.

НЛ

2
Pcholkin / адказаць
13.11.2019 / 13:03
"Половые органы не демонстрировались» ========================== Думаю нынешний ПЭН с такой трактовкой не согласился.
32
Нават / адказаць
13.11.2019 / 13:04
Калі б ён быў сапраўдным мастаком, то так бы сябе не паводзіў. Усё гэта за адсутнасцю талента і ,наогул, розума.
3
Хакол Двухгаловы / адказаць
13.11.2019 / 16:55
Нават, Абсалютна дакладна. НЦСМ - вельмi добрая галерэя, адчыненая кожнаму творчаму праекту. Гэта - зусiм не мiнiстарыя культуры, не блытаць. А Кузмiч - грантасосная бяздарнасць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31