Знайсці
13.11.2019 / 10:487РусŁacБел

«Палавыя органы не дэманстраваліся». Міліцыя ацаніла дзеянні мастака, які прыйшоў на выставу голым і прыняўшы віягру

У кастрычніку мастак Аляксей Кузьміч зладзіў акцыю супраць цэнзуры — прыйшоў на выставу голы з шыльдай Міністэрства культуры на палавым органе. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, дзе гэта адбылося, напісаў на Кузьміча заяву ў міліцыю. Нядаўна мастаку прыйшоў адказ — заводзіць крымінальную справу не будуць.

Фота Алены Ляшкевіч.

Падчас апытання міліцыя вызначыла, што «Кузьміч не агаляў палавыя органы і не дэманстраваў прысутным, рэжым працы і правядзення выставы, а таксама грамадскі парадак Кузьміч не парушыў».

Разам з тым у адказе напісана, што ў дзеяннях мастака можна ўгледзець дробнае хуліганства і парушэнне Адміністратыўнага кодэкса (а НЦСМ прасіў прыцягнуць да адказнасці за хуліганства па Крымінальным кодэксе).

Аляксей кажа, што не чакаў такой развязкі. Але думае, што па загадзе міністэрства Цэнтр мастацтваў яшчэ можа абскардзіць рашэнне міліцыі і дамагчыся, каб яму выпісалі штраф.

«У мяне ёсць прапановы ад адвакатаў, якія гатовы дапамагаць, так што не думаю, што ў іх атрымаецца мяне пакараць. Нават ад агенцтва па абароне дзелавой рэпутацыі паступала прапанова аб дапамозе. І ўсё гэта бясплатна», — пракаментаваў мастак.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031