Даслаць навіну
Знайсці
05.11.2019 / 20:33 13

Памятаеце «суворага турыста»? Ён збіраецца ісці ў прэзідэнты Беларусі

Імя Віталя Зялкоўскага ведаюць нямногія. Але ў твар яго пазнае значна большая колькасць людзей. Віталь — той самы «суворы турыст» з Беларусі, які набыў вядомасць праз безліч сэлфі з непранікальным выразам твару.

Павялічыць выяву

Нядаўна Віталь абвясціў, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Запэўнівае, што гэта не жарт. 

Павялічыць выяву

Вось такі калаж выклаў у свае сацсеткі Зялкоўскі

Зялкоўскі мае тры вышэйшыя адукацыі, шмат падарожнічае, ведае некалькі замежных моў. Напрыклад, на пытанні «Нашай Нівы» ён адказваў, знаходзячыся ў Нідэрландах. Віталь упэўнены, што зможа выкарыстаць свой досвед і свае веды ў палітычным жыцці.

«Мая мэта гэта магчымасць прымяняць свае веды на высокім узроўні. Я бачу складанасці ў розных сферах Беларусі. Тое, як вырашаюцца гэтыя праблемы, прыводзіць да думкі, што кіраўніцтва Беларусі не валодае ведамі пра сучасныя і стандартныя спосабы вырашэння такіх пытанняў. А часам складваецца ўражанне, што робіцца наўмыснае пагаршэнне заканадаўства: гэта відаць на прыкладзе адмен сацыяльных ільгот, пагаршэння медпаслуг, адсутнасці медстрахавання, фіктыўнай барацьбы з карупцыяй, адсутнасці лічбавага ўрада, наяўнасці адсталых выбарчых тэхналогій. Гэта ўсё неабходна мяняць. Сённяшні ўрад хоча дацягнуць да пенсіі без глабальных пераменаў, але з гэтымі пытаннямі давядзецца працаваць», — распавёў Зялкоўскі «Нашай Ніве».

Ён кажа, што дзейнічаць плануе не ад Ліберал-дэмакратычнай партыі Беларусі, хоць і з’яўляецца яе сябрам ужо некалькі гадоў.

«З ЛДПБ я ў добрых адносінах, мы можам і далей супрацоўнічаць, але ў мяне больш высокія амбіцыі, і я павінен будаваць планы самастойна, — тлумачыць Зялкоўскі. — Я вырашыў паслухаць парады сваіх уплывовых сяброў і вылучыць сваю кандыдатуру».

Праўда, што за ўплывовыя сябры паўплывалі на яго, Віталь не ўдакладніў.

Тое, што яго ведаюць у першую чаргу як мем, Зялкоўскага зусім не палохае:

«Самае галоўнае, што я ўжо вядомы. Гэта ўжо нейкі вопыт, піяр-тэхналогіі можна таксама выкарыстоўваць для стварэння іміджу».

На пытанне, ці сімпатычны яму хтосьці з сённяшніх палітычных дзеячаў ці чыноўнікаў, Зялкоўскі адказвае, што не вельмі.

«Справа ў тым, што ўсе чыноўнікі — гэта сябры дзеючага прэзідэнта. Я хацеў бы, каб было больш шанцаў для рэалізацыі не толькі як праз Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, але і іншымі легальнымі спосабамі. Хутка прыйдуць перамены, і неабходныя будуць новыя людзі не толькі з вопытам сельскай гаспадаркі, але і прамысловым, і міжнародным. Мяне напрыклад цікавяць больш тэмы сучасных тэхналогій і аўтаматызацыі на тэлебачанні, а бачу толькі фота кароў і разносы работнікаў. Мяне гэта не задавальняе, я хачу бачыць у Беларусі тое, што мне падабаецца бачыць у Еўрасаюзе», — кажа ён.

Зялкоўскі лічыць, што можа перамагчы: «Я ўсур'ёз разлічваю на перамогу, у мяне для гэтага ёсць усе магчымасці».

Дарэчы, будучы прэзідэнт мусіць пражываць у Беларусі не менш за 10 гадоў перад выбарамі. Віталь, які часта знаходзіцца за мяжой, упэўнены, што адпавядае патрабаванням. «Я пражываў у Беларусі заўсёды. Пасля інстытута мяне размеркавалі на «Белвар», я прапрацаваў там 3 месяцы, потым на інструментальным заводзе майстрам, а потым ужо пачаліся кароткія камандзіроўкі», — расказаў ён парталу Tut.by.

Затое, калі Зялкоўскі праз нейкі неверагодны збег абставінаў раптам пераможа, у беларусаў з’явіцца сімпатычная першая ледзі — «суворы турыст» ажаніўся ў мінулым годзе.

Павялічыць выяву

УШ

7
Serg / адказаць
06.11.2019 / 00:31
Только за Саню! Гэны еурапеец не разбираецца у с/х, але пра цифру правильна кажа. Трэба тольки з китайцами дамовицца и пачать выпускать мабильныя тэлефоны и кампутары на гарызонте. Китайцы типа як сябры - камунисты з вяликими грашыма!
4
Alehna / адказаць
06.11.2019 / 02:44
Хай адразу у свайго псіхіятара запытаецца. Калі дась дабро, то можа))))))))
2
счётчик Гейгера / адказаць
06.11.2019 / 13:52
Мордехай В.,блоггера НЕХТА у презыденты !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30