Даслаць навіну
Знайсці
03.11.2019 / 18:43 3

Бабруйчанін падмануў 175 мужчын, прадстаўляючыся на сайтах знаёмстваў дзяўчынай

29-гадовы бабруйчанін заводзіў у сацыяльных сетках і на сайтах знаёмстваў фэйкавыя акаўнты ад імя дзяўчыны, знаёміўся з мужчынамі, дэманстраваў сімпатыю і неўзабаве па надуманых прычынах пазычаў у іх невялікія сумы грошай. Такім чынам махляр падмануў 175 чалавек, піша sb.by.

«Сярэдні чэк» за зносіны з «Марынай» для беларускіх мужчын склаў 18 рублёў. За тры гады кіроўца з Бабруйска падмануў 175 чалавек, зарабіўшы на іх больш за 3200 рублёў.

На судзе бабруйчанін віну не прызнаваў. Абвінавачаны сцвярджаў, што дзесяць сім-карт, некалькі тэлефонаў і іншая тэхніка запатрабаваліся яму для анлайн-гульняў. Тым не менш, паказанні пацярпелых і высновы спецыялістаў дазволілі выкрыць махляра.

Суд прысудзіў мужчыну да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

1
Матёрый / адказаць
03.11.2019 / 19:03
Шалун!!!
0
Mob100 / адказаць
04.11.2019 / 06:02
Таким бизнесом можно и с зоны заниматься.
1
Козік / адказаць
04.11.2019 / 09:57
Паслуга запатрабаваная.  Таму слугам народу трэба вырашаць яе ў заканадаўчым парадку.  Можна выкарыстаць вопыт адміністрацыі - ціпа службы пратаколу.  Па пратаколу суправаджаць кліентаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30