Знайсці
01.11.2019 / 14:1233РусŁacБел

Апошняга кандыдата — праціўніка акумулятарнага завода ў Брэсце знялі з выбараў

Фота Уладзя Грыдзіна

Па выніках пасяджэння камісіі Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі на чале з Надзеяй Зайцавай пазбаўлены рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Мароз, піша Радыё Свабода

Камісія аргументавала такое рашэнне шэрагам парушэнняў з боку кандыдата. Напрыклад, не спадабалася тое, што Уладзімір Мароз у сваёй праграме напісаў наступнае:

«Мы сутыкнуліся з несправядлівым судом, міліцэйскім бязмежжам, бязьдзеяньнем чыноўнікаў…».

Адна з чальцоў камісіі наўпрост заявіла, што такія выказваньні «падрываюць статус нашай дзяржавы».

Гэтаксама камісія палічыла, што ініцыятыўная група Уладзіміра Мароза распаўсюдзіла ўлёткі з заклікам «змяніць карумпаваную ўладу».

Зрэшты, кандыдат і актывісты сцвярджаюць, што гэта правакацыя і хтосьці гэтым займаецца ад іх імя. Камісія выслухоўваць аргументы не стала.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031