Знайсці
01.11.2019 / 13:191РусŁacБел

У Віцебску жанчына забыла ў платнай прыбіральні кашалёк, а касірка яго вярнула, але грошы прысабечыла

Здарэнне адбылося 29 кастрычніка на чыгуначным вакзале, куды 32-гадовая віцяблянка прыйшла праводзіць маці, паведамляе абласная міліцыя.

Праз паўгадзіны жанчына выявіла, што няма кашалька, і падумала, што забыла яго ў прыбіральні. Забытую на ўмывальніку рэч выявіла іншая наведвальніца і перадала касірцы. У выніку тая вярнула партманэ гаспадыні.

Праўда, радавалася віцяблянка нядоўга: хтосьці выцягнуў з кашалька 140 рублёў, залатыя завушніцы і кулон на 450 рублёў. Касір адмаўляла сваю датычнасць да крадзяжу, таму жанчына звярнулася ў міліцыю.

— Пасля апытання ўдзельнікаў здарэння і аднаўлення агульнай карціны сышчыкі прагледзелі запісы з камер відэаназірання. Там было відаць, як касірка забірае грошы з кашалька і выходзіць у службовае памяшканне. Нічога з выкрадзенага ў падазраванай не аказалася, таму акцэнт быў зроблены на пільны агляд пакоя персаналу, — распавёў Вадзім Глячкоў, начальнік Віцебскага АУС на транспарце.

У выніку каштоўнасці і грошы аператыўнікі знайшлі ў вазоне, які жанчына схавала пад крэсла. Яна прызналася, што спачатку захоўвала ўсё з сабой, а калі даведалася пра намер пацярпелай звярнуцца ў праваахоўныя органы, вырашыла схаваць чужую маёмасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930