Даслаць навіну
Знайсці
24.10.2019 / 14:53 3

Сабака на ланцугу і рэцыдывы аўтарытарызму

Піша Аляксандр Пашкевіч. 

Павялічыць выяву

Фота: Tomaš Voŭk/Twitter.

У маіх бацькоў на вёсцы ёсць невялікі сабачка. Дварняк нібыта без ніякай прэтэнзіі на арыстакратызм. Хоць сусед-паляўнічы кажа, што заўважае ў ім пэўны дамешак норнай паляўнічай пароды — ягдтэр’ера.

Можа, так яно і ёсць. Некаторыя ягоныя паводзіны яшчэ ў шчанячым узросце былі дзіўныя. Напрыклад, любіў капаць ямы проста на агародзе, на клапатліва пасаджаных маці градках. А яшчэ чамусьці агрэсію ў яго выклікала развешаная для прасушкі на двары бялізна: надта ўжо ахвочы быў яе садраць з вяроўкі, пацягаць ды параздзіраць зубамі. І не мог прайсці міма курыных гнёздаў, выбіраючы з іх знесеныя яйкі і імі ўсмак ласуючыся.

Відаць, у ліберальным грамадстве прыкладаліся б намаганні, каб жывёліну перавыхаваць без прымянення гвалту. Але ў беларускай вёсцы з гэтым звычайна гранічна проста: шкодзіш гаспадарцы — то надта доўга з табой цырымоніцца не будуць. У дачыненні да шкадлівых сабак рэакцыя гаспадароў звычайна радыкальная і дзейсная — пасадзіць на ланцуг.

Натуральна, раней вольнай жывёліне спачатку гэта ўсё вельмі не спадабалася. Некалькі дзён сабака выказваў свой пратэст выццём, у тым ліку і па начах. А пасля прызвычаіўся і змірыўся. Стаў выконваць свае вартаўнічыя абавязкі з вялікім імпэтам: як хто ідзе міма, то брэша і кідаецца так агрэсіўна, што цяжка паверыць, што вольны ад ланцуга ён і мухі не пакрыўдзіць.

Шкадуючы сабаку, я, бываючы дома, вечарамі спускаю яго з ланцуга і іду з ім недзе прагуляцца па ваколіцах. Ён шчаслівы ад нечакана набытай волі, бегае-гарцуе. І пасля, калі праходзіш каля ягонай будкі, некуды выпраўляючыся, а ён на ланцугу, усімі сіламі намагаецца звярнуць на сябе ўвагу: скуголіць, брэша, падскоквае, віхляе хвастом… Вазьмі, маўляў, мяне, не забудзься.

А пасля прагулкі не дае сябе адразу злавіць, каб зноў заняволіць, бяжыць недзе гуляць ужо самастойна. І, здавалася б, мусіць рабіць усё, каб як найдаўжэй не страціць набытую волю. Аж не. Калі праз паўгадзіны-гадзіну выйдзеш з хаты, то, хутчэй за ўсё, ён будзе чакаць каля ганку. Воляй нацешыўся, што рабіць з ёй далей — не ведае. І просіць пасадзіць назад на ланцуг, дзе ўсё проста і зразумела…

Такая сітуацыя мне вельмі нагадвае тое, з чым часта сутыкаюцца цэлыя народы, якія гадамі і дзесяцігоддзямі жывуць пры рэжымах, дзе правы і свабоды абмежаваныя даўжынёй ланцуга. Праз пэўны час яны бунтуюцца, здабываюць волю, ад ланцуга пазбаўляюцца. Спачатку цешацца — не нацешацца, а пройдзе нейкі непрацяглы час — і ўжо не ведаюць, што з гэтым шчасцем рабіць. І гатовыя да кагосьці прыйсці ды ў кагосьці папрасіцца, каб вярнулі так, як было — проста і зразумела. Таму і такія частыя ў свеце рэцыдывы аўтарытарызму, калі вызваленчыя рэвалюцыі, за якімі сочыць і якім шчыра спачувае ўвесь дэмакратычны свет, завяршаюцца ўрэшце прыходам новай «моцнай рукі». З поўнай згоды большасці грамадства. Хоць таго, каб часам з ланцуга спускалі, і як мага часцей, грамадству гэтаму мо і хацелася б. Але тут ужо як пашанцуе з гаспадаром.

Аляксандр Пашкевіч, gazeta.arche.by

4
belariy / адказаць
24.10.2019 / 15:07
100% !!!
3
Трактарыст-максімаліст / адказаць
24.10.2019 / 15:29
Ну дык гістарычны факт. Амерыканскія рабы якім далі волю вярталіся да сваіх гаспадароў працаваць за ежу. Тое самае і с прыгоннымі ў Расейскай Імперыі, якія вярталіся да сваіх барчукоў і далейшае іх жыццё нічым не адрознівалася ад прыгоннага. Ну а што, у гаспадара добра, міску баланды дасць, у хляве мястэчка ёсць для начоўкі. А што яшчэ трэба чалавеку с рабскім менталітэтам? Ну хіба каб гаспадар яшчэ і жонку падабраў.
6
0.5 / адказаць
24.10.2019 / 18:51
Не согласен я сравнивать людей со скотиной. Да и сравнение приведено не очень точное. Не до конца описаны перепетии собачьей жизни А как же свободные животные, волки. там львы разные? Те же шакалы? Скунсы, в конце то концов? Пробовали посадить их на цепь. Пробовали. Дрессировали, били палкой. пока когда нибудь не присмотренный толком лев не отгрызёт дрессировщику голову. Дайте тому же псу погулять без цепи столько, сколько времени он на ей отсидел. После этого посадите его на цепь. Он вероятно обманом будет посажен, но после этого отгрызёт вам ноги.Сколько мы прожили без гнёта большевиков? Нисколько. Нас фактически сразу опять на цепь. Свобода лечит от рабства. Обьяснитесь теперь с американскими темнокожими об их прошлом рабов. Вряд ли так быстро бегаете. что бы спасти свою шкуру после этого. Не все, не всё, и не сразу. Но чтобы изменить власть, достаточно 10 % неравнодушных. Остальным всё равно. Порода такая.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30