Знайсці
24.10.2019 / 07:311РусŁacБел

Расійскія вайскоўцы размясціліся на сірыйска-турэцкай мяжы

Расійская ваенная паліцыя пачала разгортванне ўздоўж турэцка-сірыйскай мяжы ў рамках пагаднення паміж Расіяй і Турцыяй. Разам з сірыйскай арміяй расійскія вайскоўцы будуць кантраляваць адступленне курдскай самаабароны за межы 30-кіламетровай памежнай зоны, піша bbc.com.

Курдскія фармаванні, якія Турцыя лічыць тэрарыстычнымі і якія ў мінулым былі саюзнікамі ЗША, павінны пакінуць мяжу на працягу шасці дзён.

Турэцкія войскі, паводле дамоўленасцей паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, захаваюць кантроль над сірыйскай тэрыторыяй, якую яны захапілі з 9 кастрычніка, на нявызначаны тэрмін.

Турцыя 9 кастрычніка пачала наступ на курдаў, якіх яна лічыць звязанымі з Рабочай партыяй Курдыстана, пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра вывад войскаў з рэгіёну.

Згодна з пагадненнем, курды павінны пакінуць памежныя зоны на працягу 150 гадзін, пасля чаго мяжу будуць патруляваць расейцы і сірыйцы, а расейскія і турэцкія вайскоўцы будуць патруляваць тэрыторыю за дзесяць кіламетраў ад мяжы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, якога крытыкавалі і дэмакраты, і рэспубліканцы за рашэнне вывесці войскі з Сірыі, назваў пагадненне Эрдагана-Пуціна аб курдах «вялікім поспехам» і адмяніў санкцыі супраць Турцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930