Знайсці
24.10.2019 / 08:353РусŁacБел

23-гадовага студэнта выключылі з кандыдатаў у дэпутаты, бо ён вучыцца ў Варшаве

23-гадовы Уладзіслаў Сыса быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ад Брэсцкай-Усходняй выбарчай акругі №3. Але потым камісія адмяніла рэгістрацыю.

Прычынай стала тое, што малады чалавек вучыцца на дзённым у магістратуры Варшаўскага ўніверсітэта і не пражывае пастаянна ў Беларусі.

«Буду абскарджваць, канечне, — пракаментаваў Уладзіслаў «Нашай Ніве». — Юрыст кажа, што прычына адмовы дурная, прыплялі артыкулаў як абгрунтаванне, але яны наогул з іншай оперы. У Польшчы я на вучобе, і гэты факт кажа пра тое, што я часова знаходжуся ў іншай краіне, і гэта ніяк не можа паўплываць на мой статус «пастаянна пражывае на тэрыторыі Беларусі».

Уладзіслаў Сыса.

Хлопец дадае, што ўжо былі выпадкі, калі кандыдатамі на выбары рэгістравалі тых, хто жыве за мяжой.

«Зянон Пазняк і яго рэгістрацыя ў 2001-м, Някляеў у 2010-м, хоць яны наогул з'ехалі з краіны», — аргументуе студэнт.

Уладзіслаў Сыса раней скончыў універсітэт у Любліне па спецыяльнасці «палітолаг». Ён выступае за ўступленне ў Еўрасаюз, дэкрыміналізацыю артыкула 328 (за наркотыкі), адмену платных пікетаў.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031