Даслаць навіну
Знайсці
23.10.2019 / 14:45

Кампанія LG прывезла ў Беларусь лінейку «разумных» пральных машын

Пральная машына значна палягчае хатнюю працу, хоць часам пасля мыцця на любімай вопратцы з'яўляюцца зацяжкі і нават дзіркі. У выніку яна становіцца непрыдатнай для нашэння. Такія механічныя пашкоджанні ўзнікаюць з-за няправільных алгарытмаў, якія задаюцца пральнай машынай.

Гэтую праблему дапаможа вырашыць пральная машына з інтэлектуальнай сістэмай AI DD ад кампаніі LG Electronics. Яна пазбавіць ад сумненняў пры выбары рэжыму мыцця, самастойна вызначыць тып тканіны і падбярэ аптымальныя ўмовы. У кастрычніку «разумныя» мадэлі паступілі ў продаж у Беларусі.

Павялічыць выяву

Што такое AI DD

Тэхналогія AI DD — гэта штучны інтэлект, які вызначае не толькі вагу, але і мяккасць тканіны, і падбірае аптымальныя рухі барабана для далікатнага і эфектыўнага мыцця. Тэхналогія гарантуе пільны і асцярожны догляд адзення.

У памяць пральнай машыны інтэграваная база дадзеных з 20 000 магчымых спалучэнняў тканін. Гэта і зніжае імавернасць пашкоджання бялізны на 18%, падаўжаючы тэрмін службы любімага адзення.

Поўны цыкл мыцця за 39 хвілін

У мадэлях з тэхналогіяй AI DD удасканалена функцыя TurboWash 360. Поўны цыкл мыцця займае ўсяго 39 хвілін — гэта на 34% хутчэй, чым у звычайнай опцыі TurboWash. Струмені вады і мыйнага сродку распыляюцца ў чатырох розных напрамках, каб лепш адмыць вопратку.

Навінка атрымала функцыю Steam+, якая дапаўняе гэта комплекснае рашэнне для мыцця, нейтралізуючы да 99,9% алергенаў, такіх як пылавыя кляшчы, якія выклікаюць алергію і рэспіраторныя захворванні, з дапамогай спецыяльнага цыклу стэрылізацыі. А функцыя WrinkleCare выдаляе 30% складак на вопратцы, што дапаможа з лёгкасцю прасаваць нават самыя «складаныя» кашулі.

Павялічыць выяву

Кіраванне з дапамогай смартфона

SmartThinQ ад LG дазваляе з дапамогай смартфона аддалена кіраваць пральнай машынай, праводзіць хуткую дыягностыку і загружаць новыя цыклы мыцця.

«Новыя пральныя машыны з рэвалюцыйным рухавіком AI DD — гэта індывідуальны падыход да мыцця розных тыпаў тканін, які дае цудоўны вынік і зручнасць для карыстальніка, — сказаў Сон Дэ-хён, прэзідэнт LG Electronics Home Appliances & Air Solution Company. — Выкарыстоўваючы штучны інтэлект для беражлівага догляду адзення і павышэння эфектыўнасці, нашы найноўшыя пральныя машыны палягчаюць жыццё спажыўцам і дэманструюць наша імкненне быць лідарамі ў галіне».

Спецыяльная канструкцыя дазволіла павялічыць аб'ём барабана пры захаванні памераў корпуса пральнай машыны: загрузка да 8,5 кілаграма ў мадэлях з глыбінёй 47 см. Звычайна пральныя машыны такога памеру месцяць каля 5 кілаграм.

Ужо ў продажы ў Беларусі

Пральныя машыны з тэхналогіяй AI DD паступілі ў продаж у сеткі крам «5 элемент». Беларусам даступныя дзве мадэлі LG F2V5HS0W, F2V9HS9W з загрузкай барабана на 7 кілаграм і мадэль LG F2V5GS0W з загрузкай да 8,5 і рэжымам «Бясшумнае мыццё». Кошт машын з тэхналогіяй AI DD вагаецца ў межах ад за 1100 да 1400 BYN у залежнасці ад канфігурацыі.

Паглядзець можна тут

Рэкламны матэрыял

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30