Знайсці
23.10.2019 / 09:242РусŁacБел

Харватыю вырашылі прыняць у шэнгенскую зону

pixabay.com

Еўракамісія рэкамендавала прыняць Харватыю ў Шэнгенскую зону, паведамляе Euronews. Пасля чатырох гадоў ацэнкі краіны, у Брусэлі прыйшлі да высновы, што Заграб адказвае ўсім неабходным для гэтага ўмовам.

У прыватнасці, адзначаецца, што Харватыя працягвае выконваць абавязацельствы, звязаныя з Шэнгенскімі правіламі, якія яна ўзяла на сябе ў 2016 годзе ў рамках перамоў аб далучэнні.

Рэкамендацыя Еўракамісіі ў дачыненні Харватыі накіравана цяпер Радзе ЕС, якая павінна будзе прыняць рашэнне аб уваходжанні краіны ў шэнгенскую зону.

У шэнгенскую зону, якая дазваляе свабоднае перамяшчэнне, на гэты момант уваходзяць 22 краіны ЕС (Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Італія, Іспанія, Люксембург, Латвія, Літва, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Славакія, Славенія, Францыя, Фінляндыя, Эстонія, Чэхія, Швецыя, а таксама 4 асацыяваныя краіны, якія не ўваходзяць у ЕС (Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930