Знайсці
22.10.2019 / 22:238РусŁacБел

Супрацоўнікаў Акадэміі навук папрасілі прадставіць распрацоўкі, за якія можна атрымаць Нобелеўскую прэмію

У сеціва трапіў цікавы дакумент Нацыянальнай акадэміі навук. Згодна з ім, акадэмікі-сакратары да 25 кастрычніка павінны падаць распрацоўкі сусветнага значэння, якія могуць быць прапанаваны на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі.

Папера складзена за подпісам Андрэя Іванца, старшыні Савета маладых навукоўцаў, намесніка дырэктара па навуковай працы Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі.

Як ён патлумачыў «Нашай Ніве», гэта ўнутраны дакумент і нічога надзвычайнага ў ім няма — такая практыка даўно існуе.

«Акадэмія навук штогод вылучае топ-10, топ-100 распрацовак, якія публікуюцца. Ніякіх сакрэтаў. Цяпер мы фарміруем праектнае заданне на наступную пяцігодку. Таму падводзім вынікі і глядзім праз прызму таго, што было зроблена. Калі будуць годныя сур’ёзныя распрацоўкі, безумоўна, будзем іх у далейшым адпаведным чынам пазіцыянаваць і прасоўваць», — адказаў Андрэй Іванец.

Ён дадаў, што топ распрацовак складаецца па ўсіх кірунках дзейнасці Акадэміі. Галін, што лідзіруюць, у ім няма.

Летась у дзясятку трапілі такія дасягненні, як нанакаталізатары новага пакалення, тэхналогія нівіліравання пераходу радыёактыўнага цэзію ў сельскагаспадарчыя расліны, арыгінальны гібрыдны фонд яблыні (з павышанай ураджайнасцю, высокай зімастойкасцю і ўстойлівасцю да хвароб).

Што з распрацовак прапаноўвалі высунуць на Нобелеўскую прэмію ў мінулых гадах, Андрэй Іванец не адказаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031