Знайсці
14.10.2019 / 13:3814РусŁacБел

У Беларусі прынялі рашэнне аб стварэнні новай IT-ВНУ

 

IT-ВНУ маюць намер стварыць у Беларусі да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па асобных пытаннях развіцця краіны ў лічбавай сферы, перадае БЕЛТА.

Нарада стала працягам сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі IT-сферы ў Парку высокіх тэхналогій, якая прайшла ў красавіку гэтага года. На ёй актыўна абмяркоўваліся пытанні адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў для галіны. На нарадзе гэтая тэма, паводле слоў Аляксандра Турчына, атрымала лагічнае завяршэнне: кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову аб стварэнні IT-ВНУ.

«Гэта прапанова не толькі IT-супольнасці, але і нашых вядучых ВНУ: БДУ і БДУІР. Думаю, што ў найбліжэйшы час мы ўнясём на разгляд кіраўніка дзяржавы адпаведны праект нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгуляваць дзейнасць гэтай установы адукацыі», — расказаў першы віцэ -прэм'ер.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930