Даслаць навіну
Знайсці
11.10.2019 / 18:45 30

Выкопваюць косткі, мацэвы. На месцы былых яўрэйскіх могілак у Мінску капаюць траншэі ФОТЫ

На месцы былых яўрэйскіх могілак на вуліцы Сухой у Мінску пачаліся будаўнічыя работы. Ад серады там капаюць траншэі пад трубы.

Разам з зямлёй рабочыя выкопвалі косці людзей, а таксама надмагільныя пліты. Увагу на гэта звярнуў краязнаўца Павел Дзюсекаў.

Па словах рабочых, частку костак ужо забраў старшыня суполкі «Бэйс Ісраэл» Давід Старобінскі.

Дырэктарка музею гісторыі і культуры яўрэяў Юліяна Мікалуцкая выклікала на месца прац супрацоўнікаў міліцыі. Тыя праводзяць агляд мясцовасці.

Гэтыя могілкі дзейнічалі з ХІХ ст. да пачатку 1970-х. На іх пераносілі пахаваных на закрытых могілках раёна стадыёна «Дынама». Падчас нямецкай акупацыі могілкі ўваходзілі ў тэрыторыю яўрэйскага гета. У 1990 г. знішчаны пад новы сквер. У 2007 г. падчас будаўніцтва трубапроваду на вул. Іерусалімскай былі знойдзены помнікі гэтых могілак.

Зміцер Панкавец

5
хамса / адказаць
12.10.2019 / 21:07
Андрюха Горец  (Беларусь   Витебск ) , габрэйскія могілкі.. а дзе таго часу такія ж (багатыя!) могілкі нашых людзей? гэта не хвалюе вас?
3
алесь менски / адказаць
12.10.2019 / 22:08
когда был скандал с тем рестораном, была инициатива. Хоть он, не совсем, на костях. А тут?
3
алесь менски / адказаць
12.10.2019 / 22:09
Так и с другими еврейскими кладбищами, не лучше. На место одного, стадион, другого БГУ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30