Знайсці
06.10.2019 / 19:243РусŁacБел

Другі інфарматар ва «ўкраінскай справе» Трампа даў паказанні разведцы

Адвакат Марк Заід, які прадстаўляе інтарэсы інфарматара, які паведаміў дэталі гутаркі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком Украіны Уладзімірам Зяленскім, у інтэрв'ю тэлеканалу ABC пацвердзіў, што ёсць і другі сведка, у якога ёсць важная інфармацыя па гэтай справе, перадае Reuters. Паводле яго слоў, апошні таксама з'яўляецца прадстаўніком спецслужбаў і ўжо распавёў генеральнаму інспектару разведвальнай супольнасці Майклу Аткінсану, што менавіта яму вядома пра гэтую справу.

Асоба асведаміцеля пакуль не раскрываецца. Раней сцвярджалася, што у час тэлефоннай размовы Трампа з Зяленскім 25 ліпеня прысутнічалі толькі дзяржаўны сакратар Майк Пампеа і дарадца віцэ-прэзідэнта Майка Пенса па нацыянальнай бяспецы Кіт Келаг.

Менавіта са слоў першага інфарматара стала вядома аб тым, што Трамп патрабаваў ад Зяленскага аднавіць расследаванне ў дачыненні да сына былога віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна Хантэра ў абмен на прадастаўленне Кіеву ваеннай дапамогі. Гэтыя абвінавачванні вымусілі Белы дом апублікаваць расшыфроўку размовы. З яе вынікала, што Трамп сапраўды згадваў справу Байдэна-малодшага, аднак умоў пры гэтым не ставіў.

Зяленскі таксама заявіў, што ніякага ціску не было, паведамляе РБК.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930