Даслаць навіну
Знайсці
04.10.2019 / 18:21 24

Лукашэнка і Зяленскі паспаборнічалі ў жартах — найлепшыя моманты ВІДЭА

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння праводзяць сваю першую сустрэчу ў рамках форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі ва ўкраінскім Жытоміры. Сустрэча праходзіць у адносна нефармальнай і свабоднай атмасферы, а кіраўнікі Украіны і Беларусі ахвотна абменьваюцца жартамі, што выклікала шквал пазітыўных эмоцый у прысутных журналістаў. Вось толькі некаторыя з іх.

Павялічыць выяву

Зяленскі — Лукашэнку: А вы не саромейцеся, Аляксандр Рыгоравіч

— Чым бліжэй, чым больш роднымі і згуртаванымі будуць нашы дзяржавы, тым большы супраціў мы будзем адчуваць. Ніхто ніколі, як бы ні заяўлялі палітыкі, не дазволіць нам вельмі моцна сябраваць. Бо, на жаль, свет дзейнічае па прынцыпе «падзяляй і ўладар», — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі пасля перамоваў з Зяленскім. — Столькі журналістаў тут, зараз падумаюць, што мы тут сабраліся супраць Расіі ці Кітая. Ды не!

— А вы не саромейцеся, Аляксандр Рыгоравіч, — пажартаваў у адказ Зяленскі.

— Вы не думайце, што толькі там (у Расіі) нас будуць прэсаваць. Гэта і на Захадзе не вельмі ўспрымуць, — засмяяўся Лукашэнка. — Мы гэта ўсведамляем і гэты бар'ер мы поўныя рашучасці пераадолець. Мы не хочам супраць кагосьці сябраваць.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Фота: БелТА.

Лукашэнка насмяшыў залу словамі пра Уладзіміра Уладзіміравіча

Дыялог Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага ў рамках II Форуму рэгіёнаў дзвюх краін выклікаў бурную рэакцыю залы.

Беларускі лідар падчас выступу, прысвечанага аднаўленню тавараабароту з Украінай, агаворваецца і прамаўляе «рэгіёны Расіі».

Пасля таго як Зяленскі звяртае ўвагу на памылку, Лукашэнка кажа: «Я ўжо спалохаўся, няўжо я «Уладзімір Уладзіміравіч» сказаў». На што ўкраінскі прэзідэнт адказвае: «Дзякуй богу, не». Прысутныя журналісты адрэагавалі смехам і апладысментамі.

Павялічыць выяву

Фота: БелТА.

Павялічыць выяву

Фота: Tut.by.

Лукашэнка — украінскім журналістам: Госпадзе, як Уладзімір Аляксандравіч вас цярпіць?

Украінская журналістка паскардзілася, што ў журналістаў ва Украіне складваюцца напружаныя адносіны з кіраўніком украінскай дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адказаў журналістцы наступнае: «У вас? З Уладзімірам Аляксандравічам (Зяленскім) адносіны напружаныя? Я іду за ім і думаю: Госпадзе, як ён вас цярпіць. Ды вы што, у вас выдатныя адносіны!»

Павялічыць выяву

Чокнуліся шклянкамі з вадой

А вось поўнае відэа выступаў Зяленскага і Лукашэнкі, якія не раз перарываліся смехам:

NN.by

0
меркаванне / адказаць
05.10.2019 / 20:00
Трактарыст-максімаліст, што ж эты цыцарон ніколі не пагаджаецца на дэбаты пад час выбарчай кампаніі? І ў Зяленскага не стаіць задача пасадзіць яго ў лужыну.
0
Лявон Баршчэўскі / адказаць
05.10.2019 / 22:09
Трактарыст-максімаліст,

Лукашэнка ў ВС 12-га скліканьня вельмі рэдка спрабаваў уступаць у дыскусію з народафронтаўцамі, а сяды-тады нават падтрымліваў іх, кажучы: "Нам нада ўмець дагаварывацца з таварышчам Пазьняком". Усё гэта ёсьць у стэнаграмах паседжаньняў - пра размовы ў кулюарах я й не кажу...
А падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1994 году Лукашэнка заўсёды  ўхіляўся ад таго, каб у паездкай перасякацца з камандай Пазьняка (дзе былі Гарэцкі, Сасноў, Заблоцкі, Тарасаў, Анатоль Станкевіч, Нікітчанка, Масквіч і іншыя).
Менавіта таму, прыйшоўшы да ўлады, ён здушыў любую альтэрнатыву ў электронных СМІ.
Ён заўсёды панічна баяўся і цяпер баіцца прамога дыялогу з разумнейшымі за сябе людзьмі (а такіх нямала).
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
06.10.2019 / 21:42
вось за што я люблю нашага "трактарыста-максімаліста" - ён як сапраўдны сатырык можа так пахваліць, што пахвалёны не адмыецца год. вось і сёньня , пра "важдзя". з каторым ніхто не можа ўступіць " в полноценнную диссусцую". бо ніхто і не блізка па "краноречію".
я б і сам не ўступаў у "діссусцію", і другім не раіў бы- вельмі сумнеўная сусбстанцыя, пахне падазрона...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31