Знайсці
24.09.2019 / 19:444РусŁacБел

Лукашэнка збалансаваў «зялёную» энергію сваім новым указам

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 357 «Аб аднаўляльных крыніцах энергіі», паведамляе БелТА.

Дакумент накіраваны на збалансаванае развіццё ўсіх відаў генерацыі электраэнергіі з улікам уводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС.

Указ прадугледжвае прымяненне пры стварэнні, рэканструкцыі, мадэрнізацыі ўстановак, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі, толькі новага абсталявання і куплю электраэнергіі ад гэтых установак па стымулюючых каэфіцыентах, дастатковых для акупнасці інвестыцый. Пры перавышэнні заяўленых тэрмінаў будаўніцтва такіх установак набыццё электраэнергіі ад іх будзе ажыццяўляцца па меншых каэфіцыентах.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам будзе прадастаўлена магчымасць перадачы электраэнергіі ад аднаўляльных крыніц энергіі па сетках дзяржаўных энергазабеспячальных арганізацый, а таксама стварэння без квот установак, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі, для энергетычнага забеспячэння сваёй гаспадарчай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930