Знайсці
19.09.2019 / 22:364РусŁacБел

Мужчыны ў Мінску скралі кавун і пабілі прадаўца ФОТА

Дваіх грамадзян шукаюць за напад на прадаўца гандлёвага пункта з садавіной каля прыпынку грамадскага транспарту «Вуліца Сямёнава», паведамляе міліцыя.

Мужчыны 14 верасня ўзялі з прылаўка кавун і пабеглі прэч. Прадавец кінулася ў пагоню. Аддаваць кавун яны не пажадалі — развіўся канфлікт. Адзін з фігурантаў некалькі разоў ударыў жанчыну рукой у твар, пасля чаго абодва зламыснікі схаваліся.

Мужчынам каля 45-50 гадоў, іх рост 175-180 см. Мажныя, у іх кароткія сівыя валасы. На адным былі белая майка, джынсы блакітнага колеру і карычневы абутак. На іншым — белая майка, блакітныя джынсы, цёмна-шэрая куртка і абутак светла-карычневага колеру.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031