Знайсці
19.09.2019 / 07:10РусŁacБел

Трамп упершыню сустрэнецца з Зяленскім

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс правёў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім тэлефонныя перамовы, падчас якіх яны абмеркавалі будучую сустрэчу амерыканскага лідара Дональда Трампа і Зяленскага на палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку на наступным тыдні. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Белага дома.

«Віцэ-прэзідэнт пацвердзіў непахісную прыхільнасць Злучаных Штатаў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - адзначаецца ў паведамленні. Пэнс і Зяленскі таксама абмеркавалі сваю сустрэчу ў Варшаве 1 верасня, падчас якой віцэ-прэзідэнт запэўніў украінскага лідара ў далейшай падтрымцы з боку ЗША.

Зяленскі павінен быў сустрэцца з Трампам ў Варшаве, дзе 1 верасня праходзілі памятныя мерапрыемствы з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. Аднак амерыканскі прэзідэнт адмяніў візіт у Польшчу з-за урагану «Дарыян», які насоўващся на ЗША.

Зяленскі заяўляў, што ў першую чаргу разлічваў на прадметную размову аб інвестыцыях і бізнесе, і паабяцаў не ісці да Трампа «з працягнутай рукой».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031