Знайсці
16.09.2019 / 11:263РусŁacБел

Джонсан заявіў пра выхад Брытаніі з ЕС 31 кастрычніка «з угодай або без»

Фота з інстаграма Борыса Джонсана

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан у сваім артыкуле, апублікаваным у газеце The Daily Telegraph, заявіў, што ў найбліжэйшы час Лондан і Брусэль змогуць дамовіцца аб умовах выхаду Брытаніі з Еўрасаюза. Пры гэтым ён папярэдзіў, што пры адсутнасці ўгоды з ЕС Вялікабрытанія ўсё роўна пакіне аб'яднанне 31 кастрычніка.

«Калі мы зможам дамагчыся дастатковага прагрэсу ў найбліжэйшыя некалькі дзён, то я маю намер адправіцца на ключавы саміт [з ЕС] 17 кастрычніка і канчаткова аформіць пагадненне, якое будзе абараняць інтарэсы бізнэсу і грамадзян па абодва бакі Ла-Манша і па абодва бакі мяжы з Ірландыяй», — напісаў ён.

Па словах Джонсана, ён верыць у тое, што бакам удасца дамагчыся пастаўленай мэты такім чынам, што пагадненне будзе адпавядаць як інтарэсам Брытаніі, так і інтарэсам Еўрапейскага саюза. Пры гэтым прэм'ер адзначыў, што Брусэль і Лондан патрацілі ўжо занадта шмат часу і сіл на ўзгадненне ўмоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031