Знайсці
16.09.2019 / 07:551РусŁacБел

Раскрыты механізм развіцця смяротнай стадыі раку

Навукоўцы Універсітэта Вандэрбільта (ЗША) раскрылі новы механізм метастазавання, які заключаецца ў тым, што ракавыя клеткі выбіраюць менш энергазатратны шлях для міграцыі ў іншыя тканкі і органы арганізма. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе на MedicalXpress.

Даследчыкі высветлілі, што злаякасныя клеткі аддаюць перавагу перамяшчэнню па шырокіх, а не вузкіх прасторах у міжклеткавым матрыксе. Выдатак энергіі і метабалізм выявіліся важнымі фактарамі ў фарміраванні метастазаў, то бок другасных пухлінных ачагоў. Адкрыццё дапамагло навукоўцам спрагназаваць, па якіх шляхах будуць міграваць клеткі, і скласці карты іх руху.

Пры прагрэсаванні раку пазаклеткавы матрыкс становіцца дэзарганізаваным, утвараюцца поры і вузкія каналы шырынёй ад трох да 30 мікраметраў. Як толькі каналы або мікратрэкі фармуюцца аднымі пухліннымі клеткамі, іншыя клеткі выкарыстоўваюць іх для хуткага распаўсюду. Гэта тлумачыць, чаму інгібітары матрыксных металапратэіназаў не заўсёды эфектыўныя супраць метастазавання, калі рак пераходзіць у апошнюю стадыю. Разуменне механізмаў перамяшчэння клетак праз мікратрэкі павінна дапамагчы ў распрацоўцы новых метадаў тэрапіі.

Матрыкснымі металапратэіназамі называюць бялкі, якія адыгрываюць вырашальную ролю ў ангіягенэзе (утварэнні новых сасудаў), міграцыі і падзеле клетак, праграмаванай клеткавай смерці (апаптоз) і іншых працэсах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031