Знайсці
11.09.2019 / 16:54РусŁacБел

Памочніца скрала ў пенсіянеркі 4 тысячы рублёў і купіла на іх тэлефоны і выпіўку

У міліцыю звярнулася 72-гадовая мінчанка, якая расказала, што ў яе з кватэры зніклі грошы. Жанчына жыла адна і ў сілу яе ўзросту на працягу некалькіх гадоў да яе прыходзіла памочніца, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

У адзін з дзён, пакуль гаспадыня кватэры была на кухні, памочніца прыбіралася ў пакоі. Адкрыла тумбачку і ўбачыла кашалёк. Скарыстаўшыся сітуацыяй, дастала грошы, а кашалёк паклала назад.

Пасля заканчэння ўборкі пайшла дадому. Сума шкоды склала каля 4000 рублёў. Выкрадзеныя грошы патраціла на набыццё двух тэлефонаў і алкагольныя напоі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930