Знайсці
10.09.2019 / 16:395РусŁacБел

Прадстаўлены новы склад Еўракамісіі. Звярніце ўвагу на назвы еўраміністэрстваў

У аўторак новаабраны прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен прадставіла членаў абноўленай Еўрапейскай камісіі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Укрінфарм.

Такім чынам, у склад новай Еўракамісіі прапанаваныя:

  • Ёханэс Хан — Аўстрыя, еўракамісар па пытаннях бюджэту і адміністрацыі;
  • Марыя Габрыэль — Балгарыя, еўракамісар па пытаннях інавацый і моладзі;
  • Дыд'е Рэйндэрс — Бельгія, еўракамісар па пытаннях правасуддзя;
  • Ласла Трочані — Венгрыя, еўракамісар па пытаннях палітыкі суседства і пашырэння ЕС;
  • Маргарыціс Шынас — Грэцыя, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі па абароне еўрапейскага стылю жыцця;
  • Маргрэтэ Вестагер — Данія, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі — тэхналогіі і інавацыі, еўракамісар па пытаннях канкурэнцыі;
  • Філ Хоган — Ірландыя, еўракамісар па пытаннях гандлю;
  • Паола Дженцілоні — Італія, еўракамісар па пытаннях эканомікі;
  • Стэла Кірыакідэс — Кіпр, еўракамісар па ахове здароўя;
  • Валдзіс Дамброўскіс — Латвія, выканаўчы віцэ-прэзідэнт па пытаннях эканомікі, еўракамісар па фінансавых справах;
  • Віргініюс Сінкявічус — Літва, еўракамісар па ахове навакольнага асяроддзя;
  • Нікалас Шміт — Люксембург, еўракамісар па пытаннях працы;
  • Хелена Далі — Мальта, еўракамісар па пытаннях роўнасці;
  • Франс Тымерманс — Нідэрланды, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі;
  • Эліза Ферэйра — Партугалія, еўракамісар па пытаннях роўнага развіцця і рэформаў;
  • Януш Вайцяхоўскі — Польшча, еўракамісар па пытаннях сельскай гаспадаркі;
  • Рован Плумб — Румынія, еўракамісар па пытаннях транспарту;
  • Марош Шэфчавіч — Славакія, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі па пытаннях міжнародных адносін;
  • Янсэнса Лянарчыч — Славенія, еўракамісар па пытаннях крызіснага менеджменту;
  • Юта Урпілайнен — ​​Фінляндыя, еўракамісар па пытаннях міжнароднага партнёрства і суседства;
  • Сільві Гулар — Францыя, еўракамісар па пытаннях прамысловай палітыкі і лічбавага рынку (таксама — абаронная індустрыя і космас);
  • Дубраўка Шуіца — Харватыя, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, еўракамісар па дэмакратыі і дэмаграфіі;
  • Вера Юрава — Чэшская Рэспубліка, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, еўракамісар па пытаннях каштоўнасцяў і празрыстасці;
  • Ільва Ёгансан — Швецыя, еўракамісар па пытаннях унутраных спраў;
  • Кадры Сімсан — Эстонія, еўракамісар па пытаннях энергетыкі.

Прапанаваныя кандыдатуры павінны быць фармальна зацверджаны Еўрапейскай радай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031