Знайсці
26.08.2019 / 19:069РусŁacБел

Трамп цвёрда намераны запрасіць Пуціна на саміт G7

Выступаючы перад журналістамі, Дональд Трамп сказаў, што ён «безумоўна» запросіць Пуціна на наступны саміт G7, аднак кіраўнік Злучаных Штатаў не ўпэўнены, што расійскі прэзідэнт прыме гэтае запрашэнне, паведамляе карэспандэнт РБК. «Ён вельмі горды чалавек. Прыехаць ці не прыехаць, гэта будзе няпростае рашэнне для яго», — сказаў Трамп.

Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Расія прыме прапанову вярнуцца ў G8, калі яна будзе накіравана Маскве.

Амерыканскі прэзідэнт таксама заявіў, што ён не адзіны, хто хацеў бы вярнуць Расію да удзелаў у самітах. «Знаходзіцца з імі ў адным пакоі лепш, чым калі яны будуць звонку. Так шмат хто кажа. І я думаю, што Расіі трэба ўдзельнічаць у самітах», — дадаў Трамп.

Катэгарычную нязгоду з намерам запрасіць Пуціна выказалі Еўрасаюз, Нямеччына і Канада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930