Знайсці
26.08.2019 / 16:491РусŁacБел

У Інданезіі пабудуюць новую сталіцу

Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода заявіў пра намеры перанесці сталіцу з Джакарты на іншы востраў Калімантан (Барнэа), піша BBC.

Джакарта.

Праблема Джакарты ў тым, што яна моцна перанаселеная. У самой Джакарте жыве больш за 10 мільёнаў чалавек, а на востраве Ява, дзе знаходзіцца цяперашняя сталіца — каля 150 мільёнаў. Да таго ж палова Джакарты знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора.

У 2021-2023 годзе ўрад мае намер пачаць будаўніцтва інфраструктуры на новым месцы. Плануецца, што дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі пакінуць Джакарту ўжо ў 2024 годзе. Па папярэдніх падліках, перанос сталіцы будзе каштаваць дзяржаве каля 30 мільярдаў даляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031