Знайсці
14.08.2019 / 16:4135РусŁacБел

Віцэ-кіраўнік Акадэміі навук: У нашым адказе пра Касцюшку было напісана не зусім правільна

Першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, фізік Сяргей Чыжык падпісаў адказ НАН мінчуку Дзмітрыю Плашчынскаму, які прасіў надаць адной з вуліцы Мінска імя Касцюшкі. Высветлілася, што адказ пісаў не Чыжык, а гісторык Аляксандр Каваленя.

Чытайце. Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі

«Наша Ніва» запісалася на прыём да Сяргея Чыжыка, каб ён патлумачыў сваю пазіцыю. Чыжык размаўляў выключна на беларускай мове. Ён прызнаў, што адказ атрымаўся не зусім карэктным.

Сяргей Чыжык.

«Канечне, было не зусім правільна напісана ў нашым адказе, што Касцюшка не нацыянальны герой Беларусі. Тадэвуш Касцюшка — гэта знакаміты палітычны дзеяч Польшчы, ЗША і Беларусі. Мы не можам выпадаць з гэтага шэрагу.

Ён жыў і працаваў на тэрыторыі нашай краіны. Калі будзе вырашацца пытанне адносна вуліцы, то гісторыкі яшчэ крыху паспрачаюцца і, думаю, прыйдуць да нармальнай высновы. Я не выключаю таго, што вуліца імя Касцюшкі можа з’явіцца калісьці ў Мінску ці ў іншых беларускіх гарадах», — адказаў Сяргей Чыжык.

Таксама акадэмік расказаў, што ягоны прадзед удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. «І я ганаруся гэтым фактам», — адзначыў Чыжык.

***

Сяргей Чыжык

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Асмолава Нясвіжскага раёна. Навуковец у галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (2014).

З 2014 — першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031